Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

17.01.2024

Выхаваць грамадзяніна

Гарманічнае развіццё дзіцяці немагчыма без фарміравання ў яго самасвядомасці, самапавагі, нацыянальнай годнасці. Патрыятычныя, этнапедагагічныя традыцыі, на падставе якіх выхоўваецца любоў да роднай мовы, роднага краю, да сваёу сям’і, з’яўляюцца моцнымі сродкамі ўздзеяння на маленькага чалавека.

Важна ўжо цяпер звярнуць увагу на выхаванне ў дашкольнікаў патрыятызму, асобы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, далучаць дзіця да культуры свайго народа. Бо з дзяцінства кожны чалавек павінен ведаць культуру і гісторыю краіны, ганарыцца сваёй нацыянальнай прыналежнасцю, умець спяваць народныя песні, танцаваць народныя танцы, любіць свае родныя мясціны, сваю Радзіму.

Перад педагогамі і законнымі прадстаўнікамі стаіць адказная задача: раскрыць дзецям багацце і непаўторнасць роднага краю, яго гісторыю, даведацца пра асноўныя рысы нацыянальнага характару беларусаў, адчуць сябе неад’емнай часткай Радзімы, народа.

З гэтай нагоды педагогі нашай установы распрацавалі план работы па далучэнню выхаванцаў да нацыянальнай культуры ў адпаведнасці з іх узростам, патрабаваннямі вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.

Да выхавання патрыятызму ў дзяцей  падыходзім творча і з любоўю, выкарыстоўваем разнастайныя метады і прыёмы: з дапамогай гульні, экскурсій, выстаў. Асаблівая ўвага – знаёмству з традыцыямі і звычаямі, дзяржаўнымі, народнымі святамі, якія з’яўляюцца часткай работы па патрыятычным выхаванні дашкольнікаў.

Дзеці з радасцю ўздзельнічаюць у фальклорных святах, што ўзбагачае ўяўленні дзяцей аб народных традыцыях, умацоўвае сувязь пакаленняў.

На спецыяльных занятках дзеці даведваюцца аб паходжанні свята, яго атрыбутах, персанажах, касцюмах.

Для гэтага выкарыстоўваем спецыяльна аформленыя лэпбукі, тэматычныя гутаркі. Дзеці вучаць вершы, песні. Таксама не застаюцца ў баку і законныя прадстаўнікі выхаванцаў (аказваюць дапамогу у вырабе атрыбутаў). Значная  роля ўдзяляецца беларускім гульням: “Гусь”, “Адгадай хто” і інш.

 Станоўчыя вынікі дае і выкарыстанне праектнай дзейнасці.  Выхаванцы  разам з законнымі прадстаўнікамі прымалі ўдзел ў праектах: “Помнікі прыроды мясцовага значэння” “Фотаздымак майго дзядулі  на банере ў Хоцімску” і г.д.

Будучыня роднай Беларусі залежыць ад падрастаючага пакалення: яго каштоўнасных арыенціраў, мыслення і паводзін.

Самае галоўнае, мы заўсёды павінны памятаць аб тым, што толькі асабістым прыкладам, шчыра верачы ў тое, што мы робім, мы зможам павесці дзяцей за сабой. А ў цесным супрацоўніцтве з бацькамі зможам вырасціць сапраўднага грамадзяніна і патрыёта, які любіць і шануе сваю Радзіму, свой дом, свае карані.

Мы ўпэўнены, што нашы выхаванцы будут любіць свой край, пусцяць тут свае карані і сваёй працай праславяць малую радзіму і Беларусь.

 

Больше фото вы можете посмотреть в разделе "Фотографии" или перейти по ссылке http://sad3.hotimsk.edu.by/ru/main.aspx?guid=23521