Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

16.03.2023

"Мой родны горад"

Грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзіцяці – гэта аснова фарміравання будучага грамадзяніна нашай краіны. Задача выхавання патрыятызму і грамадзянскасці ў цяперашні час вельмі актальная і складаная, патрабуе вялікага такту і цярпення. Каб дасягнуць пэўнага выніку, неабходна знаходзіць нетрадыцыйныя метады ўздзеяння на дзіцяці, на яго эмацыйную і маральную сферы. Прычым, такія метады, якія не здаваліся б дзіцяці сумнымі, празмерна павучальнымі, а натуральна і гарманічна напаўнялі яго светапогляд маральным зместам, раскрывалі б новыя, раней невядомыя або незразумелыя маленькаму чалавечку бакі навакольнай рэчаіснасці.

Грамадзянскія і патрыятычныя пачуцці так шматгранны па свайму зместу, што не могуць быць вызначаны некалькімі словамі. Гэта і любоў да сваіх блізкіх, любоў да роднага горада, сваёй радзімы, і гонар за свой народ, і адчуванне сваёй непарыўнасці з усім навакольным, і жаданне захоўваць і прымнажаць багацце сваёй краіны.

Для маленькага дзіцяці Радзіма пачынаецца з родных месцаў – роднага горада,  вуліцы, на якой ён жыве, дзе знаходзіцца яго дзіцячы сад.

Напярэдадні дзяржаўнага свята – Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – у ДУА “Дзізячы сад № 3 г.п. Хоцімска” прайшоў беларускамоўны тыдзень пад назваю “Мой родны горад”.

На працягу ўсяго тыдня выхавальнікі дзіцячага сада ў адукацыйным працэсе выкарыстоўвалі разнастайныя формы і  метады выхавання ў дзяцей дашкольнага  ўзросту грамадзянскіх і патрыятычных пачуццяў.

Праводзіліся заняткі, пазнавальныя гутаркі, трэнінгі – разважанні, віктарыны, разнастайныя гульні, вечар загадак, выстаўка малюнкаў “Мой Хоцімск”, складанне карты-схемы нашага горада, чытанне мастацкай літаратуры (вершаў пра Хоцімск, прыгажосць яго прыроды, “Легенды пра Хаціму”).

Таксама былі арганізаваны мэтавая прагулка да мемарыяла “Брацкая магіла”, прагляд відэароліка “Гонар зямлі Хоцімскай”, відэакліпа да песні “Хоцімская зямля”, відэаэкскурсіі “Помнікі прыроды мясцовага значэння”.

Для выхаванцаў старэйшых груп у канцы нядзелі музычны кіраўнік Рафеенка Раіса Анатольеўна сумесна з выхавальнікам Шаляпенкавай Галінай Пятроўнай  правялі музычнае свята “Ліст пра Беларусь”.

Праца ў накірунку развіцця пачуцця патрыятызму і грамадзянскасціда роднай краіны праводзілася як з выхаванцамі дзіцячага сада, так і з іх бацькамі (законнымі прадстаўнікамі). Праведзена кансультацыя на тэму “Грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей дашкольнага ўзросту”, творчая майстэрня, дзе сумесна быў выраблены макет “Мой родны горад”, уручаны  інфармацыйныя лісткі“Знакамітыя месцы Хоцімска”. Бацькам (законным прадстаўнікам) быў прапанаваны маршрут выхаднога дня да помніка “Хаціма”.

З мэтай павышэння прафесійнага ўзроўню педагагічных работнікаў у накірунку грамадзянскага і патрыятычнага выхавання была праведзена педагагічная майстэрня “Ля вытокаў любові да малой радзімы”, выраблены кніжкі-малышкі “Мой Хоцімск”, макет лэпбука “Мой родны Хоцімск”.

Выхаваць сапраўднага  патрыёта і грамадзяніна сваёй краіны – адказная і складаная задача, вырашэнне якой у дашкольным узросце толькі пачынаецца. Усё ў нашых руках! Ад нас, дарослых, залежыць будучыня нашай Радзімы. Хочацца, каб яна была яркай і светлай. Давайце пачнем прама зараз!