Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

17.09.2021

Асенні капялюш

Асенні капялюш”

 З надыходам восені  і збору ўраджаю ва ўстановах адукацыі поўным ходам ідзе правядзенне выстаў і конкурсаў вырабаў  з прыроднага матэрыялу. Наш яслі-сад не стаў выключэннем.Супрацоўнікі ўстановы прапанавалі бацькам разам з дзецьмі прыняць удзел у конкурсе творчых работ “Асенні капялюш”.

Бацькі з задавальненнем адгукнуліся на просьбу і да задання падышлі з усёй адказнасцю. Якіх толькі капелюшоў тут ні было: і арыгінальныя капялюшыкі з муляжамі садавіны і агародніны, і элегантныя капелюшы з лісця, і какетлівыя капялюшыкі з кветак.Гэты сумесны час, праведзены бацькамі з дзецьмі за творчай работай, не толькі зблізіў дарослых і дзяцей, захапляючы адзінай справай, але і стаў карысным заняткам для малых. Тут дзяўчынкі і хлопчыкі вучыліся крэатыўнай рабоце з новым матэрыялам, развівалі дробную маторыку рук, творчае мысленне і ўяўленне.

   Вынікамі конкурсу сталі фотасесія і, вядома ж, дэфіле – модны паказ эксклюзіўных самаробных капелюшоў, якія прадэманстравалі удзельнікі конкурсу. Велізарнае задавальненне, зарад станоўчых эмоцый, бадзёрасці і цудоўнага настрою атрымалі ўсе прысутныя, а канкурсанатам былі ўручаны дыпломы за праяўленую фантазію , знаходлівасць і індывідуальнасць.