Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

17.04.2024

СЭНСОРЫКА ДЛЯ САМЫХ МАЛЕНЬКIХ

Ранні ўзрост - надзвычай важны і адказны перыяд развіцця дзіцяці.
Гэта ўзрост, калі ўсё ўпершыню, усё толькі пачынаецца: гаворка, гульня, зносіны з аднагодкамі, першыя ўяуленні аб сабе, пра іншых, пра свет. У першыя тры гады жыцця закладваюцца найбольш важныя і фундаментальныя чалавечыя здольнасці: пазнавальная актыўнасць, дапытлівасць, упэўненасць у сабе і давер да іншых людзей.
Сэнсорнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне паўнацэннага ўспрымання навакольнай рэчаіснасці, служыць асновай пазнання свету. 

Для дасягнення вынікаў у сэнсорным развіцці малых шырока выкарыстоўваюцца дыдактычныя гульні: «Раскладзi мячыкi ў кошыкi», «Падбяры па колеру», «Дзе чый домiк?» i iнш. Сутнасць гэтых гуляняў заключаецца у тым, што дзецям прапануецца вырашыць разумовыя задачы, складзеныя дарослым у займальнай і гульнявой форме. Няма іншай дзейнасці, якая давала б дзіцяці столькі свабоды, магчымасцяў, як гульнявая. Выкарыстоўваючы дыдактычныя гульні для сэнсорнага развіцця, у дзяцей ранняга узросту фарміруюцца уменні успрымаць і прадстаўляць прадметы і з'явы, павышаецца цікавасць да навакольнай рэчаіснасці, розных гульнявых дзеянняў, развіваецца ўвага, памяць, мысленне, уяўленне, гаворка, праяўляецца актыўнае жаданне да сатворчасці з дарослымі, з аднагодкамі. Дзеці гуляюць, не падазраючы, што асвойваюць нейкія веды, авалодваюць навыкамі дзеянняў з пэунымі прадметамі, вучацца культуры зносін. Дарослы ў гэтых гульнях выступае не столькі ў ролі кіраўніка, колькі ў ролі партнера па гульні.

Больше фото вы можете посмотреть в разделе "Фотографии" или перейти по ссылке http://sad3.hotimsk.edu.by/ru/main.aspx?guid=23521